аг. Семёновичи Уздзенский р-н
Па асноўнай адукацыі — журналіст, працаваў у беларускіх газетах і часопісах, прысвечаных рыбнай лоўлі і паляванню. Зараз прафесійна займаюся рыбалкай і стараюся спалучаць гэты занятак з вандроўкамі па краіне. Вяду блогі ў розных сацсетках, з 2022 года — на беларускай мове. Год назад стварыў youtube-канал «Вандроўшчык», дзе размяшчаю разнастайныя відэа са сваіх вандровак, рыбалак, а таксама вясковага жыцця, бо ў 2021 годзе пераехаў з Мінску ў вёску пад Уздой. Таксама запісваю відэа з вершамі беларускіх паэтаў, часам пішу сам.