Яраш Малішэўскі, Міхась і Кацярына Аракчэевы

г. Минск

Яраш Малішэўскі, Міхась і Кацярына Аракчэевы — творчае трыа, закаханае ў этнаграфію і вандроўкі па Беларусі. Мэта праекта «Этнавандроўкі» — паказаць жывую спадчыну роднай краіны. Асаблівае месца ў падарожжах займаюць сустрэчы з аўтэнтамі — старэнькімі вяскоўцамі, сціплымі носьбітамі традыцый нашых продкаў.
Кацярына Аракчэева — голас праекта «Астроўна». Яна лёгка знаходзіць агульную мову з вясковымі бабулямі, тонка пераймае рэгіянальны песенны фальклор і дорыць старадаўняй спеўнай традыцыі новае жыццё.
Яраш Малішэўскі — музыка-мультыінструменталіст, які віртуозна валодае мноствам інструментаў ад дуды да гітары. Як гісторык і экскурсавод са стажам, Яраш ператварае кожную прамову ў захапляльны экспромт, які скарае дакладнасцю фактаў, рэдкімі гістарычнымі цікавосткамі і гумарам.
Міхась Аракчэеў — відэааператар і рэжысёр праекта «Этнавандроўкі з Астроўнай». Менавіта ён паказвае прыгажосць кожнага падарожжа ў ідэальным ракурсе. Міхась таксама з’яўляецца кіроўцам этнамабіля: у дарозе ён ужо стварае сцэнар і мантуе сабраныя кадры.

Конкурсная работа №9

«Этнавандроўкі з Астроўнай. Маларыта»

Участники фестиваля 2026 г.